Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:32 ]  Працягваецца візыт міністра абароны ЗША ў Савудаўскую Арабію


РЫЯД. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд, які знаходзіцца зь візытам у Савудаўскай Арабіі, меў учора перамовы з каралём краіны Фахдам і спадчынным прынцам Абдулом. Рамсфэлд заявіў, што Злучаныя Штаты выкарыстаюць усе магчымасьці дзеля барацьбы зь міжнародным тэрарызмам, уключна з ваеннай сілай. Паводле ягоных словаў, антытэрарыстычная кампанія будзе разгортвацца “на ўсіх франтох” і ў ёй будуць задзейнічаныя ўсе рэсурсы як ЗША, гэтак і іх саюзьнікаў. Рамсфэлд заявіў, што Вашынгтон паважае пачуцьці сваіх савудаўскіх саюзьнікаў, якія не хацелі б, каб наяўныя ў іх краіне вайсковыя базы і аб"екты выкарыстоўваліся ў наступальнай ваеннай апэрацыі. Пазьней Рамсфэлд наведае Уман, Эгіпэт і Узбэкістан.
XS
SM
MD
LG