Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:12 ]  Высокага рангу амэрыканскі дыплямат будзе мець сёньня ў Рыме перамовы з былым каралём Афганістану Захір Шахам


ВАШЫНГТОН, ІСЬЛЯМАБАД. Дзярждэпартамант ЗША заявіў, што высокага рангу амэрыканскі дыплямат будзе мець сёньня ў Рыме перамовы з былым каралём Афганістану Захір Шахам. Раней на гэтым тыдні прадстаўнікі розных палітычных групаў, апазыцыйных да рэжыму талібаў, і Захір Шах дамовіліся склікаць коаліцыйную найвышэйшую нацыянальную раду ў якасьці пераходнага ўраду ў пасьляталібскім Афганістане. Учора прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што любое «палітычнае рашэньне», навязанае Афганістану звонку, засуджанае на правал. Ён сказаў, выступаючы ў Ісьлямабадзе, што палітычнае рашэньне мусіць узьнікнуць у самой краіне.
XS
SM
MD
LG