Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:09 ]  Злучаныя Штаты працягваюць рабіць захады ў справе стварэньня міжнароднай кааліцыі супраць тэрарызму


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты працягваюць рабіць захады ў справе стварэньня міжнароднай кааліцыі супраць тэрарызму. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сустрэўся ў сераду ў Вашынгтоне з эмірам Катару шэйхам Хамадам бін Халіфам аль-Тані. Эмір заявіў, што Катар падтрымае ЗША ў любых дзеяньнях супраць тэрарызму. У сваю чаргу, Паўэл падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты не шукаюць канфлікту з арабскім сьветам, іхная мэта – тэрарыстычная групоўка “Аль Каеда” і яе лідэр – Усама бін Ладэн.
XS
SM
MD
LG