Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:14 ]  Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што любое «палітычнае рашэньне», навязанае Афганістану звонку, засуджанае на правал


ІСЬЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што любое «палітычнае рашэньне», навязанае Афганістану звонку, засуджанае на правал. Ён сказаў, выступаючы ў Ісьлямабадзе, што палітычнае рашэньне мусіць узьнікнуць у самой краіне. Раней на гэтым тыдні прадстаўнікі розных палітычных групаў, апазыцыйных да рэжыму талібаў сустрэліся ў Рыме з былым каралём Афганістану Захір Шахам і дамовіліся склікаць найвышэйшую нацыянальную раду ў якасьці пераходнага ўраду ў пасьляталібскім Афганістане.
XS
SM
MD
LG