Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:13 ]  Апошнія паведамленьні ў справе наступстваў тэрарыстычных нападаў


БРУСЭЛЬ. НАТО сёньня афіцыйна далучылася да амэрыканскай кампаніі супраць міжнароднага тэрарызму, адказаўшы станоўча на патрабаваньне Злучаных Штатаў аб практычнай дапамозе. Падрабязнасьці патрабаваньня не паведамляюцца, і кожны ўдзельнік Альянсу будзе сам вырашаць характар сваёй падтрымкі. * БРУСЭЛЬ. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін назваў амэрыканскае патрабаваньне да краінаў НАТО «цалкам дарэчным». Пуцін заявіў у Брусэлі, што Расея і Злучаныя Штаты на двухбаковай аснове абменьваюцца інфармацыяй пра дзейнасьць тэрарыстаў. * РЫЯД (САВУДАЎСКАЯ АРАБІЯ). Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд прыбыў сёньня ў Савудаўскую Арабію для перамоваў у справе антытэрарыстычнай кампаніі. Пасьля Савудаўскай Арабіі Рамсфэлд наведае Уман, Эгіпэт і Узбэкістан, дзе правядзе аналягічныя кансультацыі. * ВАШЫНГТОН. Намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Рычард Армітэдж сказаў сёньня ў Вашынгтоне, што Злучаныя Штаты плянуюць зьвесьці да мінімуму выкарыстаньне ваенных базаў у Пакістане ў тым выпадку, калі будзе прынятая пастанова аб пачатку ваеннай апэрацыі супраць Афганістану. * ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан вывучае пададзеныя Вашынгтонам сьведчаньні наконт дачыненьня Усамы бін Лядэна да тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон. Ваеннае кіраўніцтва Пакістану паабяцала сваю падтрымку Злучаным Штатам у барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG