Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:12 ]  Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш выказаў жаданьне, каб Кангрэс ухваліў плян эканамічнага стымуляваньня


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш выказаў жаданьне, каб Кангрэс ухваліў плян эканамічнага стымуляваньня з мэтай пазьбегнуць эканамічнага спаду, спрычыненага тэрарыстычнымі нападамі. Выступаючы ў Нью-Ёрку, Буш заявіў, што адміністрацыя мусіць ужыць актыўныя захады, каб павысіць давер спажыўцоў. Буш таксама сказаў, што і ён, і амэрыканскі народ рашуча наважаныя зваяваць міжнародны тэрарызм. «Ня толькі цяперашні прэзыдэнт, але і ўся Амэрыка рашуча наважаная выкараніць тэрарызм, каб запэўніць, што ў нашым ХХІ стагодзьдзі законныя ўрады могуць жыць не баючыся, і каб умацаваць адчуваньне свабоды», - заявіў прэзыдэнт Буш. Тым часам міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд працягвае візыт у Савудаўскую Арабію, дзе ён абмяркоўвае дэталі магчымых антытэрарыстычных акцыяў. Пазьней Рамсфэлд наведае Уман, Эгіпэт і Узбэкістан.
XS
SM
MD
LG