Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:32 ]  Сёньня Злучаныя Штаты зьвярнуліся да НАТА з просьбай аб практычнай дапамозе у справе барацьбы зь міжнародным тэрарызмам


БРУСЭЛЬ. Сёньня Злучаныя Штаты зьвярнуліся да НАТА з просьбай аб практычнай дапамозе у справе барацьбы зь міжнародным тэрарызмам. Прадстаўнік НАТА Іў Броўдэр адмовіўся паведаміць дэталі просьбы Злучаных Штатаў, але адзначыў, што кожны сябра Альянсу мусіць сам вырашаць ступень свайго ўдзелу. Просьба была зробленая ў межах Хартыі НАТА, пяты артыкул якой прадугледжвае сумесную абарону ў выпадку агрэсіі супраць адного з сяброў Супольнасьці. Тым часам міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд накіраваўся ў Саўудаўскую Арабію для перамоваў у справе антытэрарыстычнай кампаніі. Намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Рычард Армітэдж сказаў, што Саўудаўская Арабія хоча далучыцца да антытэрарыстычнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG