Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:05 ]  Пакістанскае міністэрства замежных справаў працягвае вывучаць доказы датычнасьці Ўсамы бін Ладэна да тэрарыстычных атакаў на ЗША


ІСЛЯМАБАД. Пакістанскае міністэрства замежных справаў працягвае вывучаць пададзеныя Вашынгтонам доказы датычнасьці Ўсамы бін Ладэна да тэрарыстычных атакаў на Злучаныя Штаты 11 верасьня. Раней Пакістан пагадзіўся падтрымаць антытэрарыстычную акцыю ЗША, але наракаў на тое, што ня мае доказаў віны бін Ладэна. Сёньня міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд сказаў, што не ваенная магутнасьць, а інфармацыя ад разьведслужбаў будзе вырашальным фактарам кампаніі ЗША супраць тэрарыстычнай арганізацыі бін Ладэна Аль-Каэда. Рамсфэльд знаходзіцца ў Саўудаўскай Арабіі ў працоўнай паездцы па чатырох краінах з мэтай павялічыць падтрымку антытэрарыстычнай кампаніі. Талібан дапускае магчымасьць выдачы бін Ладэна, але дамагаецца ад ЗША папярэдніх перамоваў. Злучаныя Штаты патрабуюць безумоўнай выдачы тэрарыста.
XS
SM
MD
LG