Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:02 ]  Антыталібанскі Паўночны Зьвяз паведамляе пра посьпехі ў барацьбе з талібамі


ІСЛЯМАБАД. Антыталібанскі Паўночны Зьвяз паведамляе, што ягоныя сілы занялі восем населеных пунктаў у цэнтральнай правінцыі Гор і наблізіліся да сталіцы правінцыі – места Чагчаран. Прадстаўнік Паўночнага Зьвязу Махамэд Габэл сказаў, што посьпех стаўся магчымым у выніку няўдалых дзеяньняў трох талібанскіх гэнэралаў і іхных падначаленых. Рэакцыі на гэтае паведамленьне з боку Талібану – не было. Тым часам міністар замежных справаў Паўночнага Зьвязу Абдулах Абдулах паведаміў, што вайсковае кіраўніцтва антыталібанскае кааліцыі абмеркавала і ўзгодніла свае ваенныя дзеяньні з афіцыйнымі асобамі Злучаных Штатаў з мэтай зьнішчыць афганскія тэрарыстычныя групы. Прызнаны ў сьвеце прэзыдэнт Афганістану Бурханутдзін Рабані сказаў, што чакае вялікіх зьменаў у краіне пасьля меркаванай паразы талібаў. Рабані і ягоны ўрад быў выгнаны з Кабулу сіламі Талібану ў 1996 годзе.
XS
SM
MD
LG