Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:33 ]  Ізраільскі прэм'ер-міністар Арыэль Шарон запатрабаваў абвесьціць Хамас, Іслямскі Джыхад і Хэзбалах тэрарыстычнымі арганізацыямі


ПАЛАСА ГАЗА. Прынамсі шэсьць палестынцаў загінулі і шэсьць паліцэйскіх пастоў былі зьнішчаныя ў часе сёньняшняй ізраільскай атакі на тэрыторыю Паласы Газа. Апэрацыя ідзе з ужываньнем гэлікоптараў, гарматніцы і ваенна-марскіх сілаў. Удары ізраільскага войска ёсьць адказам на ўчорашнія ўзброеныя напады палестынцаў на гэбрайскія паселішчы. Адказнасьць за гэтыя напады Ізраіль усклаў на Ясіра Арафата. Ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон ахарактарызаваў атакі палестынцаў на гэбрайскія паселішчы як тэрарызам. “Мы патрабуем ад вольнага сьвету абвесьціць Хамас, Іслямскі Джыхад і Хэзбалах тэрарыстычнымі арганізацыямі. Мы патрабуем, каб вольны сьвет зрабіў усе патрэбныя захады ня толькі супраць іх, а й супраць тых хто ім дапамагае, хто іх падтрымлівае і фінансуе, супраць тых, хто іх абараняе”.
XS
SM
MD
LG