Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:30 ]  Паводле прадстаўнікоў расейскага войска ў Чачні, цягам апошніх 24 гадзінаў іхныя сілы зьнішчылі 28 чачэнскіх незалежнікаў


ГРОЗНЫ. Паводле прадстаўнікоў расейскага войска ў Чачні, цягам апошніх 24 гадзінаў іхныя сілы зьнішчылі 28 чачэнскіх незалежнікаў. Паводле прадстаўнікоў расейскага войска ў Чачні, расейскія аддзелы захапілі склады са брояй, абясшкодзілі 26 мінаў і правялі антымінную праверку 100 кілямэтраў чыгуначнага палатна, а таксама арыштавалі 46 чалавек, падазроных на ўдзел у чачэнскіх незалежніцкіх фармаваньнях. Расейскі бок таксама паведаміў, што баявыя гэлікоптары атакавалі групы незалежнікаў і збамбавалі іхную радыёстанцыю на поўдні краіны. Ніводнае з гэтых паведамленьняў зь незалежных крыніцаў падцьверджанае не было.
XS
SM
MD
LG