Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:18 ]  Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд распачынае візыт у Савудаўскую Арабію, Аман, Эгіпет і Ўзбэкістан


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд распачынае візыт у Савудаўскую Арабію, Аман, Эгіпет і Ўзбэкістан. Мінулай ноччу ў Вашынгтоне Рамсфэльд выказаў надзею, што ягоная першая сустрэча з узбэцкімі лідэрамі будзе пасьпяховай. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшэр удакладніў, што паездка Рамсфэльда мае азнаямляльны характар і ладзіцца дзеля кансультацыяў зь сябрамі. Кіраўніцтва ЗША надае асаблівую ўвагу падтрымцы мусульманскімі краінамі сваёй антытэрарыстычнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG