Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:16 ]  Злучаныя Штаты ня будуць весьці ніякіх перамоваў з талібамі пра лёс бін Ладэна


ПРАГА. Рух Талібан, які кіруе ў Афганістане, паведаміў, што ён гатовы да перамоваў са Злучанымі Штатамі ў пытаньні прадухіленьня магчымай ваеннай акцыі. Пра гэта заявіў у аўторак амбасадар афганскіх талібаў у Пакістане Абдул Салам Заіф, аднак ён у чарговы раз падкрэсьліў, што талібы ня выдадуць бін Ладэна, калі ЗША не прадставяць доказаў ягонай далучанасьці да тэрактаў 11 верасьня. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў учора, што Злучаныя Штаты ня будуць весьці ніякіх перамоваў з талібамі пра лёс бін Ладэна, яны патрабуюць ягонай абавязковай выдачы, а таксама ліквідацыі базаў тэрарыстаў у Афганістане. Таксама ўчора прэм”ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр паведаміў, што супраць талібаў будзе распачатая ваенная апэрацыя, калі яны па-ранейшаму будуць хаваць міжнароднага тэрарыста.
XS
SM
MD
LG