Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:08 ]  У Афганістан дастаўлена больш за адну тысячу трыста тонаў гуманітарных грузаў


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ”ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Міжнародныя гуманітарныя арганізацыі актывізуюць намаганьні ў справе тэрміновай дапамогі насельніцтву Афганістана. Паводле зьвестак з ААН, апошнімі днямі ў гэтую краіну дастаўлена больш за адну тысячу трыста тонаў гуманітарных грузаў. Арганізацыя “Лекары бязь межаў” накіравала на поўнач Афганістану 200 тонаў харчаваньня і лекаў. Паводле ААН, каля чатырохсот тысячаў афганцаў у паўночных правінцыях Фарыяб і Балх патрабуюць неадкладнай дапамогі харчаваньнем, запасы якога маюць скончыцца да канца тыдня. ААН таксама намагаецца як мага хутчэй завершыць будаўніцтва адзінаццаці лягераў для ўцекачоў на ірана-афганскай мяжы.
XS
SM
MD
LG