Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:43 ]  Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты ня будуць весьці ніякіх перамоваў з талібамі наконт патрабаваньняў выдаць бін Лядэна


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты ня будуць весьці ніякіх перамоваў з талібамі наконт патрабаваньняў выдаць бін Лядэна і закрыць базы тэрарыстаў у Афганістане. Выступаючы сёньня ў Белым Доме Буш сказаў, што Злучаныя Штаты, калі гэта спатрэбіцца, самі вырашаць, ці Талібан выканаў іх патрабаваньні. «Для Талібану няма ніякіх графікаў, і зь імі няма ніякіх перамоваў. І я сказаў, што Талібан мусіць выдаць удзельнікаў арганізацыі «Аль-Ка’іда», якія жывуць у Афганістане, і зьнішчыць лягеры тэрарыстаў. І яны мусяць гэта зрабіць, інакш іх чакаюць наступствы», - сказаў прэзыдэнт Буш.
XS
SM
MD
LG