Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:42 ]  НАТО сёньня атрымала «пераканаўчыя» сьведчаньні, якія зьвязваюць бін Лядэна і «Аль-Ка’іду» з нападамі 11 верасьня


БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан паведаміў, што Альянсу сёньня былі пададзеныя «пераканаўчыя» сьведчаньні, якія зьвязваюць бін Лядэна і «Аль-Ка’іду» з нападамі 11 верасьня. НАТО сёньня афіцыйна спаслалася на пункт свайго статуту аб супольнай абароне. Тым часам чалавек, падазраваны ў спробе ўчыніць выбух у амэрыканскай амбасадзе ў Парыжы, прызнаўся францускім сьледчым, што яго нанялі для самагубчай акцыі прадстаўнікі бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG