Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:40 ]  Парлямэнт басьнійскіх сэрбаў прыняў закон, які дазволіць арыштоўваць і перадаваць Гаагскаму трыбуналу асобаў, падазраваных у ваенных злачынствах


БАНЯ-ЛУКА (БОСЬНІЯ). Парлямэнт басьнійскіх сэрбаў прыняў закон, які дазволіць арыштоўваць і перадаваць Гаагскаму трыбуналу асобаў, падазраваных у ваенных злачынствах. Улады басьнійскіх сэрбаў былі апошнія сярод рэгіянальных уладаў былой Югаславіі, якія адмаўляліся перадаваць ваенных злачынцаў Трыбуналу ААН. Мяркуецца, што два галоўныя падазраваныя ў ваенных злачынствах – Радаван Караджыч і Ратка Младзіч – дагэтуль хаваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Сэрбскай.
XS
SM
MD
LG