Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:39 ]  Джордж Буш сказаў, што любыя размовы пра заснаваньне на Блізкім Усходзе палестынскай дзяржавы ня маюць сэнсу, пакуль Ізраіль і палестынцы не прыкладуць рашучых намаганьняў з мэтай скончыць цяперашні к


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў, што любыя размовы пра заснаваньне на Блізкім Усходзе палестынскай дзяржавы ня маюць сэнсу, пакуль Ізраіль і палестынцы не прыкладуць рашучых намаганьняў з мэтай скончыць цяперашні канфлікт. Буш зазначыў, што палестынская дзяржава заўсёды заставалася ў полі зроку Злучаных Штатаў, аднак пры гэтым мусіць быць гарантаванае права Ізраілю на існаваньне. Разам з тым абодва бакі канфлікту мусяць выканаць рэкамэндацыі камісіі Джорджа Мічэла. Справаздача камісіі былога сэнатара Мічэла заклікае да неадкладнага і безумоўнага замірэньня, спыненьня пабудовы гэбрайскіх паселішчаў на Заходнім Беразе і больш жорсткага стрымваньня палестынскіх ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG