Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:06 ]  У Індыі ў выніку тэракту 29 чалавек загінулі і 60 параненыя


СЬПІНАГАР, ІНДЫЯ. Ня меней за 29 чалавек загінулі і ня меней за 60 былі параненыя ў панядзелак падчас выбуху ў памяшканьні заканадаўчага сходу індыйскага штату Кашмір. Паліцыя паведаміла, што тэрарыст-самазабойца накіраваў аўтамабіль з выбуховымі рэчывамі на будынак. Пасьля выбуху месца здарэньня было абстрэлянае яшчэ двума тэрарыстамі, які пасьля забілі сілы бясьпекі. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе іслямская экстрэмісцкая групоўка “Джаіш-э-Махамад”. Цягам 21 гадоў іслямскія экстрэмісты вядуць узброеную барацьбу за адлучэньне Кашміру ад Індыі. Індыйскія ўлады вінавацяць Пакістан у падтрымцы іслямістаў. Іслямабад адвяргае абвінавачаньні. Учора Пакістан зганіў тэракт.
XS
SM
MD
LG