Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:46 ]  У Маскву з афіцыйным візытам прыбыў міністар абароны Ірану Алі Шамхані


МАСКВА. Сёньня ўначы У Маскву з афіцыйным візытам прыбыў міністар абароны Ірану Алі Шамхані. Чакаецца, што ён і міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў абмяркуюць магчымасьці пашырэньня расейска-іранскіх ваенных стасункаў. Шамхані мае таксама правесьці перамовы з расейскім міністрам замежных справаў Ігарам Івановым і сакратаром Рады Бясьпекі Расеі Уладзімірам Рушайлам падчас чатырохдзённага візыту. Тэма перамоваў – вайна ЗША супраць міжнароднага тэрарызму і продаж Расеяй зброі Ірану. Іранскі міністар плянуе іаксама наведаць ваенныя заводы каля Масквы і ў Санкт-Пекцярбургу.
XS
SM
MD
LG