Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:13 ]  Прадстаўнікі былога караля Афганістану Захір Шаха і Паўночнага Альянсу прынялі рашэньне склікаць Раду Нацыянальнага Адзінства


ПЭШАВАР (ПАКІСТАН). Прадстаўнікі былога караля Афганістану Захір Шаха і Паўночнага Альянсу, які супрацьстаіць талібам, прынялі рашэньне склікаць Раду Нацыянальнага Адзінства – Лоя Джырга. Наступнае паседжаньне рады плянуецца правесьці ў сярэдзіне кастрычніка ў Рыме. Рада мусіць назваць прадстаўнікоў у народны сход, які абярэ кіраўніка дзяржавы і сфармуе пераходны ўрад краіны.. У Афганістане сілы антыталібскай коаліцыі перакідаюць на лінію фронту ваенную тэхніку і войскі. Паводле паведамленьня крыніцы ў кіраўніцтве Паўночнага Альянсу, наступ на Кабул пачнецца найбліжэйшымі днямі.
XS
SM
MD
LG