Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:09 ]  Афганістану пагражае гуманітарная катастрофа


ІСЬЛЯМАБАД. Каардынатар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кэнзо Асіма прыбыў сёньня ў Пакістан для арганізацыі прыёму і разьмеркаваньня гуманітарнай дапамогі афганскім уцекачам. На тэрыторыі Пакістану знаходзяцца ужо больш за 2 мільёны афганцаў. Паводле прагонозаў ААН яшчэ паўтара мільёна чалавек могуць пакінуць Афганістан, баючыся наступстваў амэрыканскай ваенай акцыі. Прадстаўнікі ААН рыхтуюць 11 лягераў для прыёму ўцекачоў каля афганска-пакістанскай мяжы. ААН аказвае дапамогу як тым раёнам Афганістану, дзе кіруюць талібы, гэтак і раёнам, што знаходзяцца пад кантролем Паўночнага альянсу. Сёньня ў афганскую сталіцу прыбыў першы груз – 200 тонаў жыта. Паводле ацэнак ААН для прадухіленьня гуманітарнай катастрофы ў Афганістане патрэбныя 600 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG