Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:44 ]  Злучаныя Штаты разгортваюць сухаземныя сілы, ваенны флёт і авіяцыю


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў, што намаганьні Амэрыкі ў барацьбе з тэрарызмам набіраюць сілу тым часам як збройныя сілы ЗША разгортваюцца па ўсім сьвеце. У сваім штотыднёвым радыёзвароце Буш зноў асудзіў рэжым талібаў, якія даюць прытулак арганізатару актаў тэрору Усаму бін Лядэну. Талібы адхілілі патрабаваньні Злучаных Штатаў выдаць ім бін Лядэна і зьнішчыць тэрарыстычныя сеткі на тэрыторыі Афганістану. Буш зазначыў, што ў рамках падрыхтоўкі да «вайны» з тэрарыстамі і іх прыхільнікамі Злучаныя Штаты разгортваюць сухаземныя сілы, ваенны флёт і авіяцыю.
XS
SM
MD
LG