Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:43 ]  Талібан і амэрыканскія афіцыйныя асобы абверглі паведамленьні пра тое, што трое вайскоўцаў амэрыканскіх спэцаддзелаў былі захопленыя падчас выведнай місіі ў Афганістане


КАБУЛ. Талібан і амэрыканскія афіцыйныя асобы абверглі паведамленьні пра тое, што трое вайскоўцаў амэрыканскіх спэцаддзелаў былі захопленыя падчас выведнай місіі ў Афганістане. Радыё талібаў перадало, што кіраўніцтва руху правяло сэрыю мітынгаў у розных правінцыях краіны, каб падрыхтаваць насельніцтва да магчымага амэрыканскага нападу. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў даслала першыя партыі харчаваньня ў Афганістан ад таго часу, калі пасьля тэрарыстычных нападаў усе пастачаньні былі прыпыненыя.
XS
SM
MD
LG