Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:41 ]  У Злучаных Штатах і Заходняй Эўропе адбыліся антываенныя дэманстрацыі


ВАШЫНГТОН. Антываенныя дэманстрацыі адбыліся ўчора ў Злучаных Штатах і Заходняй Эўропе. У Вашынгтоне, паводле зьвестак паліцыі, у мірнай дэманстрацыі ўзяло ўдзел ад трох да чатырох тысячаў чалавек. Дэманстранты выступалі супраць ваеннага ўдару ў адказ на напады 11 верасьня, скандуючы «Вайна- гэта не адказ». Тысячы чалавек узялі ўдзел у мірнай дэманстацыі ў Сан-Францыска. Апытаньні грамадзкай думкі ў Злучаных Штатах паказваюць, што пераважная бальшыня амэрыканцаў выступаюць за тую або іншую ваенную акцыю супраць адказных за тэрарыстычныя напады. У Эўропе каля 5 тысячаў антываенных дэманстрантаў прайшлі вуліцамі Барсэлёны. Пратэсты адбыліся таксама ў Франкфурце, Рыме і Атэнах.
XS
SM
MD
LG