Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:39 ]  Ізраільскія вайскоўцы забілі трох палестынцаў і паранілі больш за сотню падчас выбухаў гвалту на Заходнім Беразе і ў Паласе Газа


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайскоўцы забілі трох палестынцаў і паранілі больш за сотню падчас выбухаў гвалту на Заходнім Беразе і ў Паласе Газа. Сутычкі распачаліся падчас сьвяткаваньня першай гадавіны ад пачатку палестынскага паўстаньня. Палестынцы адзначылі гадавіну маршамі пратэсту і сутычкамі зь ізраільскімі сіламі бясьпекі. Абодва бакі канфлікту абвінавачваюць адны адных у парушэньні абяцаньняў, дадзеных на гэтым тыдні падчас перамоваў аб замірэньні, у тым ліку на ўчорашняй сустрэчы кіраўнікоў службаў бясьпекі. Палестынцы цьвердзяць, што Ізраіль не пачаў абяцанага вываду войскаў і ўжывае залішнюю сілу. Ізраіль закідае палестынцам, што яны не зрабілі сур’ёзных намаганьняў для спыненьня гвалтоўных пратэстаў. Ад моманту, калі год таму пачалося паўстаньне і мірныя перамовы зайшлі ў тупік, загінулі 602 палестынцы і 169 ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG