Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:56 ]  Рада бясьпекі ААН адзінагалосна ўхваліла рэзалюцыю, накіраваную на барацьбу тэрарызмам


НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН адзінагалосна ўхваліла рэзалюцыю, накіраваную на барацьбу тэрарызмам. У гэтым дакумэнце тэрарыстычная атака на ЗША 11 верасьня кваліфікуецца як пагроза міжнароднаму міру і бясьпецы. Рэзалюцыя абавязвае ўсе 189 краінаў-сябраў ААН тэрмінова замарозіць усе фінансавыя сродкі, якія могуць быць зьвязаныя з тэрарыстычнымі арганізацыямі, і ўвесьці крымінальную адказнасьць за дабраахвотную фінасавую падтрымку тэрарызму. Рэзалюцыя не прадугледжвае санкцыяў супраць краінаў, якія парушаюць гэтыя патрабаваньні, але заклікае міжнародную супольнасьць прыняць усе неабходныя меры для рэалізацыі гэтага дакумэнту.
XS
SM
MD
LG