Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:00 ]  Працягваюцца жорсткія сутычкі паміж палестынцамі і ізраільцамі


ЕРУСАЛІМ. Сёньня на Заходнім беразе ракі Ярдан і ў паласе Газа адбыліся жорсткія сутычкі паміж палестынцамі і ізраільскімі жаўнэрамі. У паласе Газа падчас нападаў на ізраільскія вайсковыя пасты адзін палестынец загінуў і каля 80 былі параненыя. Яшчэ адзін палестынец загінуў у перастрэлцы каля гораду Гэброн на Заходнім беразе Ярдану. На Заходнім беразе Ярдану зь мінамётаў было таксма абстралянае габрэйскае паселішча Тэкоа. Паводле ізраільскага радыё, улады краіны выказалі сваё абурэньне адмоваю палестынскіх лідэраў арыштаваць вінаватых у арганізацыі нападаў на ізраільцаў. Учора, калі палестынцы адзначалі гадавіну антыізраільскага паўстаньня на сваіх тэрыторыях, 8 палестынцаў былі забітыя і ня менш як 40 параненыя.
XS
SM
MD
LG