Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:39 ]  Чачэнскія паўстанцы ня маюць намеру прымаць ультыматум Расеі


ГРОЗНЫ. Лідэр чачэнскага супраціву Масхадаў паведаміў, што ўчора ягоны прадстаўнік Ахмэд Закаеў сустрэўся з прадстаўніком прэзыдэнта Расеі на Паўночным Каўказе Віктарам Казанцавым. Масхадаў заявіў, што паўстанцы ня маюць намеру прымаць ультыматум, выстаўлены прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, -- складаць зброю. Ахмэд Закаеў зьвярнуўся да прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ з просьбаю стаць пасярэднікам у перамовах паміж Масхадавым і Масквою. Кіраўнік прарасейскай адміністрацыі Чачні Ахмад Кадыраў заявіў сёньня, што расейскія ўлады не павінны пачынаць перамовы з Масхадавым. Паводле Кадырава, Масхадаў зьдзейсьніў шматлікія злачынствы супраць чачэнскага народу. Мінулай ноччу ў Чачні 5 расейскіх жаўнэраў былі забітыя і 15 параненыя ў выніку нападаў паўстанцаў. У горадзе Шалі, паселішчах Курчалой і Сэржань-Юрт былі абстрэляныя і падпаленыя адміністрацыйныя будынкі. Кіраўніцтва расейскіх войскаў усталявала камэнданцкі час на ўсёй тэрыторыі Чачні ад 9-й вечара да 6-й раніцы.
XS
SM
MD
LG