Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:32 ]  Апазыцыйны Талібану Паўночны альянс рыхтуецца да міжнароднай ваеннай апэрацыі супраць тэрарыстаў


КАБУЛ. Ваенная апэрацыя ЗША супраць тэрарыстаў, зьвязаных з Усамам бін Ладэнам, пачнецца бліжэйшымі днямі. Такое меркаваньне выказаў Абдула Абдула -- прадстаўнік апазыцыйнага талібам Паўночнага альянсу, міністар замежных справаў ва ўрадзе прэзыдэнта Рабані, якога талібы адхілілі ад улады. Паводле дадзеных Паўночнага альянсу, бін Ладэн будзе спрабаваць перайсьці ў Пакістан, зараз ён знаходзіцца ў адным са сваіх патаемных прытулкаў у Афганістане. Рашыд Дустум –адзін з вайсковых лідэраў Паўночнага альянсу заклікаў Расею і дзяржавы Сярэдняй Азіі паскорыць дапамогу антыталібскай кааліцыі. Генэрал Дустум паведаміў, што сілы альянсу знаходзяцца ў 45 кілямэтрах ад гораду Мазары Шарыф, за які ўжо 5 дзень ідуць крывавыя баі.
XS
SM
MD
LG