Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:12 ]  Прэзыдэнт ЗША Буш зацьвердзіў выдзяленьне Пакістану новай эканамічнай дапамогі на суму 50 мільёнаў даляраў


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш зацьвердзіў выдзяленьне Пакістану новай эканамічнай дапамогі на суму 50 мільёнаў даляраў. У адмысловым лісьце дзяржсакратару Коліну Паўэлу Буш зазначыў, што ў інтарэсах бясьпекі Злучаных Штатаў важна даць Пакістану гэтую дапамогу. Пакуль што няясна, на што прызначаюцца гэтыя грошы. Пакістан выступае як галоўны партнэр ЗША у барацьбе зь міжнародным тэрарызмам. Раней Пакістан дазволіў ужыць сваю паветраную прастору для магчымай ваеннай акцыі супраць Усамы бін Лядэна. На мінулым тыдні пастанову аб выдачы Пакістану крэдыту на 135 мільёнаў даляраў ухваліў Міжнародны Валютны Фонд.
XS
SM
MD
LG