Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:11 ]  Рада Бясьпекі ААН прыняла шырокую антытэрарыстычную рэзалюцыю


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў прыняла шырокую антытэрарыстычную рэзалюцыю, у якой патрабуецца, каб усе краіны спынілі фінансаваньне і падтрымку тэрарыстаў і арганізацыяў, што ім дапамагаюць. Рэзалюцыя, запрапанаваная Злучанымі Штатамі, была прынятая аднагалосна ўсімі 15 краінамі, што ўваходзяць у Раду. Рэзалюцыя заклікае таксама ўсе краіны адмовіць у прытулку тэрарыстам ды іхным памагатым. Яна патрабуе абвясьціць крымінальным злачынствам фінансаваньне і падтрымку тэрарыстычнай дзейнасьці. Для кантролю над выкананьнем рэзалюцыі створаны адмысловы назіральны камітэт. Рада Бясьпекі асудзіла тэрарыстычныя напады на Злучаныя Штаты і назвала іх «пагрозай міжнароднаму міру і бясьпецы».
XS
SM
MD
LG