Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:29 ]  Масква можа больш актыўна падтрымаць барацьбу зь міжнародным тэрарызмам


СТАКГОЛЬМ. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што Масква можа больш актыўна падтрымаць барацьбу зь міжнародным тэрарызмам, але ён выключыў накіраваньне ў Афганстан расейскіх жаўнэраў. Паводле Іванова, накіраваньне расейскіх сілаў у Афганістан было б раўнавартасным таму, калі б амэрыканцы другім разам паслалі свае сілы ў Віетнам. Аднак міністар адзначыў, што Расея, якая сама мае сумны досьвед, гатовая прапанаваць іншыя формы дапамогі ў апэрацыі ў Афганістане. Іваноў таксама заклікаў іншыя краіны аказаць гуманітарную дапамогу афганскім уцекачом, паколькі яны патрапілі ў цяжкую сытуацыю Расейскі міністар адзначыў, што акцыя ў Афганістане павінна быць накіраваная выключна супраць тэрарыстаў, і ніяк нельга яе зьвязваць з іслямам.
XS
SM
MD
LG