Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:18 ]  У часе сёньняшніх сутычак на заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы застрэлілі двух палестынцаў


ЕРУСАЛІМ. У часе сёньняшніх сутычак на заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы застрэлілі двух палестынцаў. Адзін зь іх загінуў у Бітлееме. Ізраільскія вайскоўцы адкрылі вагонь па групе маладых дэманстрантаў, якія пачалі закідваць вайскоўцаў каменьнямі. Яшчэ адзін палестынец загінуў і 10 былі параненыя ў часе перастрэлкі ў Гэброне. Сёньня, палестынцы адзначылі трымя хвілінамі маўчаньня і маршамі гадавіну пачатку паўстаньня супраць Ізраілю. Аналягічныя маршы адбыліся таксама ў Сырыі, Іраку, Ярданіі і Ліване.
XS
SM
MD
LG