Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:07 ]  Эгіпет запатрабаваў ад Італіі тлумачэньня ў справе заявы прэм’ера Сыльвіё Бэрлюсконі пра вяршэнства хрысьціянства над іслямам


КАІР. Эгіпет запатрабаваў ад Італіі тлумачэньня ў справе заявы прэм’ера Сыльвіё Бэрлюсконі пра вяршэнства хрысьціянства над іслямам. Каір хоча ведаць, ці думка прэм’ера адлюстроўвае афіцыйную пазыцыю Італіі. Учорашняя заява Бэрлюсконі выклікала абурэньне ў самой Італі і па-за яе межамі. Генэральны сакратар НАТО Робэртсан назваў заўвагі, зробленыя Бэрлюсконі ў Бэрліне, “поўным непаразуменьнем”. Супраць “любой дыскрымінацыі і абагульненьняў” выказаўся таксама ўрад Нямеччыны. Тым часам, канцэлярыя італьянскага прэм’ера паведаміла, што ў аўторак Бэрлюсконі сустрэнецца з амбасадарамі арабскіх краінаў ў Італіі.
XS
SM
MD
LG