Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:58 ]  Украінская пракуратура адхіліла зыск маці журналіста Георгія Гангадзэ


КІЕЎ. Украінская пракуратура адхіліла зыск маці журналіста Георгія Гангадзэ, якая патрабавала распачаць крымінальную справу супраць прэзыдэнта краіны Леаніда Кучмы. Апазыцыйныя партыі Украіны сьцьвярджаюць, што Леанід Кучма асабіста даў загад забіць журналіста. Разглядзіць справу, ці мае дачыненьне Кучма да забойства ейнага сына, патрабуе цяпер Лэся Гангадзэ. У лісьце на ейнае імя, намесьнік Генэральнага пракурору Олэксандар Баганэц напісаў, што не ўяўляецца магчымым задаволіць просьбу Лэсі Гангадзэ, паколькі ранейшае сьледзтва не пацьвердзіла ўдзелу Кучмы ў забойстве Георгія Гангадзэ.
XS
SM
MD
LG