Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:52 ]  Брытанская пракуратура паведаміла пра арышт у Лёндане алжырскага пілёта, які навучаў чатырох тэрарыстаў, якія бралі ўдзел у нападах на ЗША


ЛЁНДАН. Брытанская пракуратура паведаміла пра арышт у Лёндане алжырскага пілёта, які навучаў чатырох тэрарыстаў, якія бралі ўдзел у нападах на ЗША. У часе слуханьняў у справе экстрадыцыі грамадзяніна Алжыру Лотфі Райсі, яму былі выстаўленыя абвінавачаньні ў сувязях з тэрарызмам. Пракуратура паведаміла, што ў 1997-м годзе Райсі атрымаў у ЗША ліцэнзію пілёта і вучыўся пілятажу ў той самай школе, што і тэрарысты, адказныя за атакі 11-га верасьня. Адвакат Лотфі -- Райсі-Рычард Эган -- заявіў, што ягоны кліент цалкам адмаўляе абвінавачаньні ў свой адрас.
XS
SM
MD
LG