Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:35 ]  Дэлегацыя пакістанскага духавенства і ўрадоўцаў прыбыла сёньня ў афганскі горад Кандагар


КАНДАГАР, АФГАНІСТАН. Дэлегацыя пакістанскага духавенства і ўрадоўцаў прыбыла сёньня ў афганскі горад Кандагар для перамоваў, накіраваных на выйсьце з тупіку ў адносінах паміж ЗША і талібамі. Злучаныя Штаты патрабуюць ад талібаў выдаць міжнароднага тэрарыста Усаму бін Ладэна. Вашынгтон падазрае яго ў арганізацыі тэрактаў 11-га верасьня. Талібы адмаўляюцца выдаць Бін Ладэна і кажуць, што яны прасілі яго дабраахвотна пакінуць Афганістан. Сёньня прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін меў тэлефонную гутарку з прэм’ерам Вялікабрытаніі Тоні Блэрам. Абмяркоўвалася магчымасьць ваеннай апэрацыі ў Афганістане. Таксама ў Маскве маюць лоя абмеркаваць антытэрарыстычную апэрацыю прэм’ер-міністры 12-ці краінаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. Тым часам, у Злучаных Штатах надрукаваныя прозьвішчы і здымкі 19 чалавек, якія, як мяркуецца, захапілі самалёты, якімі заатакавалі Нью-Ёрк і Вашынгтон. Паведамляецца, што адзін зь іх меў сувязі зь бін Ладэнам. Брытанскі міністр замежных справаў Джэк Строў перасьцярог, што бін Ладэн рыхтуецца да тэрактаў у Вялікабрытаніі.
XS
SM
MD
LG