Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:36 ]  Пакістан пасылае сёньня дэлегацыю афіцыйных асобаў і рэлігійных дзеячоў у Афганістан для перамоваў з талібамі наконт бін Лядэна


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан пасылае сёньня дэлегацыю афіцыйных асобаў і рэлігійных дзеячоў у Афганістан для перамоваў з талібамі наконт крызыснай сытуацыі вакол падазраванага ў тэрарызме Усамы бін Лядэна. Дэлегацыя накіроўваецца ў горад Кандагар на поўдні Афганістану – сядзібу лідэра талібаў Муллы Мухамада Амара. Рух Талібан адхіліў патрабаваньне Злучаных Штатаў аб неадкладнай выдачы бін Лядэна, аднак савудаўскаму радыкалу было запрапанавана добраахвотна пакінуць Афганістан. Пакістан застаецца апошняй краінай, якая прызнае ўрад талібаў, разам з тым Ісьлямабад абавязаўся дапамагаць Злучаным Штатам у барацьбе з тэрарызмам, якая можа ўключаць ваенны ўдар па Афганістане. Велізарныя амэрыканскія ваенныя сілы зьбіраюцца ў суседніх з Афганістанам краінах. Расея, краіны Сярэдняй Азіі і Армэнія дазволілі Злучаным Штатам выкарыстаць сваю паветраную прастору, аднак Расея і Туркмэністан абмежавалі дазвол гуманітарнымі перавозкамі.
XS
SM
MD
LG