Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:32 ]  Швэйцарыя сёньня спраўляе жалобу па 14 палітыках, жорстка забітых учора самотным нападнікам


ЦУГ (ШВЭЙЦАРЫЯ). Швэйцарыя сёньня спраўляе жалобу па 14 палітыках, жорстка забітых учора самотным нападнікам. Найстрашнейшая ў найноўшай гісторыі Швэйцарыі крывавая разьня адбылася ўчора ў горадзе Цуг на поўдзень ад Цюрыху. Паводле паліцыі, 57-гадовы нападнік ўварваўся на паседжаньне кантанальнай рады, пачаў страляць з аўтаматычнай зброі і падарваў выбуховую прыладу. Усе 14 забітых – сябры мясцовага самаўраду і дэпутаты кантанальнай рады. Нападнік – Фрыдрых Ляйбахер – скончыў жыцьцё самагубствам. Паліцыя паведаміла, што ён быў у канфлікце зь мясцовымі ўладамі ў сувязі з сутычкай з кіроўцам аўтобуса два гады таму.
XS
SM
MD
LG