Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:40 ]  У Пакістане распачаўся агульнанацыянальны вышук асобаў, падазраваных ў сувязях з Усамам бін Ладэнам


ПРАГА. Прадстаўнікі пакістанскіх сілаў бясьпекі паведамілі сёньня, што у Пакістане распачаўся агульнанацыянальны вышук асобаў, падазраваных ў сувязях з Усамам бін Ладэнам. Паводле пакістанскай паліцыі, некалькі чалавек затрыманыя з моманту пачатку вышуку, які адбываецца паводле рашэньня ўраду. Тым часам прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў заявіў, што ягоная краіна гатовая прапанаваць паветраную прастору для разгортваньня амэрыканскай місіі ў Афганістане, але хацела б мець гарантыі бясьпекі ад Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў. Казахстан і Кыргызтан ужо прапанавалі свае паветраныя прасторы Злучаным Штатам, у той час, як Расея і Туркмэністан сказалі, што яны дазволяць выкарыстоўваць свае паветраныя прасторы для гуманітарных місіяў. Лідэр кіруючага ў Афганістане руху Талібан Махамад Амар сёньня засьцярог афганцаў ад супрацоўніцтва з ЗША. Амар заявіў, што тых, хто будзе “прасунуты ва ўладу” Злучанымі Штатамі, чакае такі ж лёс, як і тых, хто ў мінулым супрацоўнічаў з Савецкім Саюзам.
XS
SM
MD
LG