Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:39 ]  Акцыі ў падтрымку ўраду адбыліся сёньня ў шэрагу гарадоў Пакістану


ІСЛЯМАБАД. Акцыі ў падтрымку ўраду адбыліся сёньня ў шэрагу гарадоў Пакістану. На сходах зьбіраліся подпісы ў падтрымку рашэньня прэзыдэнта краіны Пэрвэза Мушарафа далучыцца да міжнародных высілкаў на чале са Злучанымі Штатамі перамагчы тэрарызам. Гэтыя высілкі зараз канцэнтруюцца вакол ціску на рух Талібан, які кіруе ў Афганістане, выдаць падазраванага ў зьдзяйсьненьні нападаў на ЗША 11 верасьня Ўсаму бін Ладэна. Сярод партыяў, якія падтрымліваюць Мушарафа, Мусульманская Ліга, адна з вызначальных у палітыцы краіны. Пакістанскія караўнікі, карыстаюцца сходамі, каб перамагчы крытыку, якая ідзе ад апазыцыйных мусульманскіх партыяў гэтак званай бескампраміснай лініі, якія заклікалі да ўсеагульных страйкаў і дэманстрацыяў на падтрымку Талібану.
XS
SM
MD
LG