Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:18 ]  Міністар замежных справаў Катару шэйх Хамад бін Ясім аль-Тані сустрэўся з прэзыдэнтам Ірану МахАмадам Хатамі


ТЭГЭРАН. Міністар замежных справаў Катару сёньня вітаў іранскае рашэньне наладзіць надзвычайную сэсію Арганізацыі Іслямскай Канфэрэнцыі, каб абмеркаваць фармаваньне іслямскага блёку ў міжнародным змаганьні з тэрарызмам. Паводле інфармацыйных агенстваў, сёньня Міністар замежных справаў Катару шэйх Хамад бін Ясім аль-Тані сустрэўся з прэзыдэнтам Ірану МахАмадам Хатамі. Яны пагадзіліся, што іслямскі сьвет мае вялікі патэнцыял дзеля ўсталяваньня міру і перадухіленьня рэлігійнай і культурнай канфрантацыі. Хатамі зноў паўтарыў, што тэрарыстычныя напады на ЗША не зьвязаныя з палестынскім крызысам. Хатамі заклікаў іслямскія краіны падтрымаць палестынцаў. Дата, калі пачнецца надзвычайная сэсія Арганізацыі Іслямскай канфэрэнцыі, не называлася.
XS
SM
MD
LG