Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:14 ]  Злучаныя Штаты зноў звярнуліся да кіруючага ў Афганістане руху Талібан з патрабаваньнем безадкладна і без абмеркаваньняў выдаць Усаму бін Ладэна


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты зноў звярнуліся да кіруючага ў Афганістане руху Талібан з патрабаваньнем безадкладна і без абмеркаваньняў выдаць Усаму бін Ладэна, падазраванага ў арганізацыі тэрактаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня. Амэрыканскія спэцслужбы працягваюць вышук асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычных актаў, а таксама ўдзельнікаў тэрарыстычных груповак. Учора былі арыштаваныя найменей 10 чалавек, якія спрабавалі незаконным шляхам атрымаць ліцэнзіі на перавоз таксічных і выбуховых рэчываў. У Вялікай Брытаніі па падозраньню ў тэрарыстычнай дзейнасьці затрыманыя 10 чалавек – грамадзяне Іраку і Нямеччыны. Працягнуты тэрмін затрыманьня яшчэ двух падазраваных, якія былі арыштаваныя ў мінулую пятніцу. Ня выключана, што яны валодаюць інфармацыяй пра падрыхтоўку тэрактаў у ЗША. Паводле апошніх дадзеных, у выніку тэрарыстычных нападаў 11 верасьня загінулі 690 чалавек, больш за 6300 лічуцца зьніклымі бязь зьвесткаў.
XS
SM
MD
LG