Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:19 ]  Штаты заклікалі чэчэнскіх незалежнікаў неадкладна спыніць усе кантакты зь міжнароднымі тэрарыстычнымі групамі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты заклікалі чэчэнскіх незалежнікаў неадкладна спыніць усе кантакты зь міжнароднымі тэрарыстычнымі групамі. Як заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, Злучаныя Штаты дапускаюць, што ў Чэчэніі дзейнічаюць арабскія тэрарысты з арганізацыі Усамы бін Лядэна «Аль-Ка’іда». Разам з тым Буш зазначыў важнасьць таго, каб расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін ставіўся да чэчэнцаў з павагай да правоў чалавека і рэлігіі. Раней Злучаныя Штаты неаднаразова крытыкавалі Расею за парушэньні правоў чалавека ў Чэчэніі.
XS
SM
MD
LG