Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:18 ]  Агляд паведамленьняў на тэму наступстваў тэрарыстычных нападаў


Агляд паведамленьняў на тэму наступстваў тэрарыстычных нападаў * Міністры абароны краінаў НАТО і Расеі абавязаліся пашырыць супрацоўніцтва ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам. Гэтыя абяцаньні былі дадзеныя пасьля сустрэчы міністраў абароны краінаў НАТО зь іхным расейскім калегам Сяргеем Івановым у Брусэлі. Намесьнік міністра абароны ЗША Пол Вулфавіц сказаў, што Злучаныя Штаты спадзяюцца ад Расеі і саюзьнікаў з НАТО выведнай дапамогі ў пошуках Усамы бін Лядэна, які, як мяркуецца, хаваецца ў Афганістане. * Прыхільнікі рэжыму талібаў у Афганістане ўчора падчас антыамэрыканскай дэманстрацыі падпалілі пусты будынак амэрыканскай амбасады ў Кабуле. Тым часам найвышэйшы кіраўнік талібаў Мула Мухамад Амар заклікаў афганцаў, якія пакінулі сваё жытло, вярнуцца дадому, і заявіў, што пагроза амэрыканскага ўдару зьменшылася. * У суседнім Пакістане паведамляецца, што кіраўніцтва краіны і Злучаныя Штаты прыйшлі да поўнага пагадненьня наконт спосабаў змаганьня з тэрарызмам. Дэталяў пагадненьня не паведамляецца, аднак пакістанскія афіцыйныя асобы падкрэсьлілі, што ў ім гаворыцца пра змаганьне з тэрарыстамі, а не з афганцамі. * У Іране найвышэйшы духовы кіраўнік Аятала Алі Хамэнэі абвясьціў, што Іран ня возьме ўдзелу ў абвешчанай Злучанымі Штатамі вайне з тэрарызмам. Паводле Хамэнэі, Злучаныя Штаты недастаткова кампэтэнтныя і шчырыя, каб узначаліць такую глябальную кампанію. Ён заявіў, што Іран ня будзе падтрымваць ні ЗША, ні тэрарыстаў. * Міжнародны Валютны Фонд паведаміў, што ў выніку тэрарыстычных нападаў на Злучаныя Штаты 11 верасьня сьвету пагражае запаволеньне эканамічнага росту. Паводле прагнозаў МВФ, эканамічны рост сёлета складзе 2.6 працэнта – гэта найменшы паказьнік ад 1993 году.
XS
SM
MD
LG