Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:16 ]  Кіраўніцтва НАТО падтрымала стварэньне новай часовай місіі бясьпекі ў Македоніі


СКОП’Е. Кіраўніцтва НАТО падтрымала стварэньне новай часовай місіі бясьпекі ў Македоніі. Мэта місіі, заснаваньне якой патрабуе яшчэ зацьверджаньня ў Паўночнаатлянтычнай Радзе, - ахова міжнародных назіральнікаў, якія дапамагаюць праводзіць у жыцьцё мірны плян для Македоніі. Стварэньне новай місіі, якая атрымала кодавы назоў «Бурштынавая Ліса», падтрымала Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў. Тым часам закончылася здача зброі альбанскімі паўстанцамі. Узамен за гэта македонскі парлямэнт мае пашырыць канстытуцыйныя правы альбанскай этнічнай меншыні.
XS
SM
MD
LG