Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:08 ]  НАТО пагадзілася паслаць новыя сілы бясьпекі ў Македонію, каб ахоўваць працу міжнародных назіральнікаў


БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў сёньня, што НАТО пагадзілася паслаць новыя сілы бясьпекі ў Македонію, каб ахоўваць працу міжнародных назіральнікаў. Джордж Робэртсан таксама пацьвердзіў, што Паўночнаатлянтычны Альянс зацьвердзіў сёньня раніцай плян апэрацыі ў адказ на просьбу прэзыдэнта Барыса Трайкоўскага, каб НАТО забясьпечыла бясьпеку міжнароднай маніторынгавай місіі ў Македоніі. Паводле Робэртсана, дэталі апэрацыі яшчэ патрабуюць прапрацоўкі. Робэртсан паведаміў, што новы кантынгент войскаў будзе значна меншым за 4500 вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у апэрацыі па зборы зброі ў альбанскіх паўстанцаў. Гэтая 30-дзённая місія сканчваецца сёньня. Цягам яе паўстанцы здалі больш за тры тысячы трыста адзінак зброі.
XS
SM
MD
LG