Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:04 ]  Дэлегацыя Эўразьвязу распачала сёньня перамовы з кіруючымі асобамі Савудаўскай Арабіі


РЫЯД. Дэлегацыя Эўразьвязу распачала сёньня перамовы з кіруючымі асобамі Савудаўскай Арабіі ў Рыядзе, каб атрымаць калектыўную падтрымку для глябальнай кампаніі супраць тэрарызму. Інфармацыйныя агенствы Савудаўскай Арабіі паведамляюць, што перамовы вядуцца вакол блізкаўсходняй сытуацыі і перадусім у пытаньні Палестыны. Дэлегацыю, у якую ўваходзяць каардынатар зьнешнепалітычнай дзейнасьці Эўразьвязу Хавіер Саляна і адмысловы ўпаўнаважаны зьнешніх сувязяў ЭС Крыс Патэн, ачольвае міністар замежных справаў Бельгіі Луі Мічэл. У Рыяд дэлегацыя прыляцела з Тэгэрану, дзе Саляна заявіў пра важнасьць супрацоўніцтва Ірану з усясьветнай антытэрарыстычнай кааліцыяй. Раней паведамлялася, што Іран пагадзіўся на супрацоўніцтва з эўрапейскімі краінамі, але толькі ў межах статуту ААН.
XS
SM
MD
LG