Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:48 ]  Апэрацыя супраць тэрарыстаў, якую рыхтуе Амэрыка, не пачнецца з буйнамаштабнай ваеннай акцыі


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Рамсфэлд заявіў, што апэрацыя супраць тэрарыстаў, якую рыхтуе Амэрыка, не пачнецца з буйнамаштабнай ваеннай акцыі. Паводле Рамсфэлда апэрацыя будзе ўяўляць сабою спалучэньне разнастайных доўгатэрміновых высілкаў па ліквідацыі тэрарыстычных груповак у розных краінах. Тым часам, у розных краінах сьвету ідуць арышты тэрарыстаў. Паводле міністра юстыцыі ЗША Эшкрафта падчас вышукаў затрыманыя і дапытаныя 352 чалавекі, якія падазраюцца ў дачыненьні да тэрактаў 11 верасьня. У Гішпаніі арыштаваныя 6 асобаў, падазраваных у сувязях з алжырскімі іслямскімі радыкаламі і міжнароднаю тэрарыстычнаю сеткаю Усамы Бін Ладэна. Учора Інтэрпол выдаў ордэр на арышт Аймана АЛЬ-ЗАВАХРЫ – лідэра тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Джыгад”, шчыльна зьвязанай з арганізацыяй Бін Ладэна.
XS
SM
MD
LG